Пра гэта паведаміў 24 лютага тэлеграм-канал, прысвечаны навінам пра Дзяніса Івашына

Ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары з 4 па 18 лютага.

Нагадаем, у верасні 2022 года Гарадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.