24 лютага ўвечары ў Беластоку ў гадавіну ўварвання на тэрыторыю Украіны прайшла акцыя пратэсту супраць расейскай агрэсіі. Сабралася каля 300 чалавек – палякі, беларусы, украінцы. Прысутнічалі і выступалі прадстаўнікі мясцовых уладаў – першым на мітынгу меў слова Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.

Усіх выступоўцаў яднала ідэя салідарнасці і адпору маскоўскаму агрсару. Былі гістарычныя ўзгадкі мінулых войнаў і заклікі да аб’яднання ўсіх антыімперскіх сілаў. Выступалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, у прыватнасці Антон Галавач, беларускай дыяспары – Ян Абадоўскі, прадстаўнікі беларусаў Падляшша – Павал Станкевіч і Яўген Вапа.