Фота: Tiger Lily / Pexels.com

На канец 2024 году ў Польшчы афіцыйна працавалі 134 900 грамадзян Беларусі — менавіта столькі беларусаў было ахоплена пенсійным страхаваннем, сведчыць статыстыка Упраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы.

Гэта на 5500 чалавек больш, чым год таму, вынікае са статыстыкі . Беларусы — другая па колькасці група сярод замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы пасля ўкраінцаў (787,5 тысячы на канец 2024 году).

Агулам на ўліку ў органах сацыяльнага страхавання ў Польшчы на канец 2024 году стаялі звыш 1 млн 192 тысяч замежнікаў, за год іх колькасць вырасла на 65,1 тысячы.