
Акцыя прайшла 25 лютага на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера ў цэнтры гораду паблізу помніка Ежы Папялушку. Выступоўцы расказвалі пра бягучую сітуацыю з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі ў лукашэнкаўскіх турмах і калоніях.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо амаль чатыры гады.




