Журналіст і палітзняволены дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут дзякуе ў лістах за салідарнасць з ім і за памяць аб палітвязнях у Беларусі — расказаў упадчас чарговай акцыі салідарнасці ў Беластоку намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Ён сказаў, што часам актывістам, і асабліва сям’і, удаецца атрымліваць лісты ад Пачобута. Марэк Занеўскі паведаміў, што ў іх Пачобут дзякуе ўсім за штомесячныя акцыі ў Беластоку.

«Анджэй хацеў бы ўсім падзякаваць за гэта, ён вельмі ўдзячны, што праз столькі гадоў нехта ўсё яшчэ памятае пра яго, нехта ўсё яшчэ выступае і кажа, што ён несправядліва знаходзіцца ў турме, як і тысячы іншых палітвязняў». Пачобут у піша таксама, што трэба памятаць і змагацца за кожнага палітвязня ў Беларусі.