Бізнэсмена з Гарадзеншчыны Віталя Пятрэнку будуць судзіць за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі

Віталю Пятрэнку 46 гадоў. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».

Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны выхад — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн, піша «Наша Ніва».

Віталя пачнуць судзіць 10 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Мікалай Рачынскі.