Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі» ваўкавыскай калоніі

51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна засудзілі летась да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі».

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзела Дэпартамента аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі.

У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску.

27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёну адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.