Тры месяцы запар палітвязень Дзяніс Івашын пазбаўлены тэлефанаванняў. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Івашына:

На жаль, цуду ня здарылася, Дзяніс Івашын так і не патэлефанаваў нам і ў лютым. Гэта значыць, што ўжо роўна тры каляндарных месяцы – сьнежань, студзень і люты – Дзяніс пазбаўлены адзінага 15-ціхвіліннага тэлефоннага званку. Сувязь з намі ён можа падтрымліваць толькі праз карэспандэнцыю. Дзякуй Богу, акурат учора прыйшло шмат лістоў і паштовак ад яго.