У гадавіну прысуду праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка, у Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» і дыскусія, прысвечаная «Вясне» і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч і заснавальнік «Вясны» Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю мірную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, «Вясна» разам з чэшскай арганізацыяй People in Need (https://www.peopleinneed.net/) ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці. Далучайцеся!

3 сакавіка, панядзелак, 18:00
Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha