
будынак Астравецкага суду
У Астравецкім раёне ў 2024 годзе за “распаўсюд экстрэмізму” да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты ажно 51 чалавек. Па даных суда Астравецкага раёну, некаторым прысуджалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, бальшыні — штраф на 20-25 базавых велічынь (летась гэта складала ад 800 да 1000 рублёў). Ва ўсіх выпадках у “экстрэмістаў” канфіскоўвалі мабільныя тэлефоны як “сродкі здзяйснення злачынства”.
Летась у Астраўцы надзвычай актыўна пераследаваді за так званы “экстрэмізм”. У некаторыя тыдні “распаўсюд экстрэмізму” займаў у раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.
