Instagram грамадскай актывісткі з Гародні Юліі Сліўко прызнаны экстрэмісцкім.

Так пастанавіў суд Нясьвіжскага раёну 28 лютага.

Юлія Сліўко раней працавала штукатурам прадпрыемства “Гроднапрамбуд”. У 2020 годзе яна актыўна выступала на мітынгах і сходах працоўнага калектыву і стала старшынёй страйкаму прадпрыемства. Пазней у выніку пераследу, калі былі пагрозы ёй і сям’і, была змушаная выехаць за мяжу. Зараз жыве ў Польшчы.