
Аляксандра Васілевіч, былая гарадзенка і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая апошнія 7 гадоў жыве ў ЗША, паведаміла што да яе тэлефанавалі гарадзенскія “камітэтчыкі”. Яна напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку наступнае:
“Мне тэлефанавалі на беларускі нумар з УКГБ па Гарадзенскай вобласці з запрашэннем “на бяседу”. На пытанне прадставіцца і выслаць позву супрацоўнік адказаў – “вось прыедзеце і прадстаўлюся”. Тэма “бяседы” таксама засталася нераскрытай (“паразмаўляць і пазнаёміцца”), як і пытанне як пра мяне ўвогуле ўспомнілі, калі я не актыўнічала ў Беларусі апошнія 7-8 гадоў. Размова скончылася, калі яму стала зразумела, што я не прыйду і пад’ехаць да мяне яму на “бяседу” таксама наўрад ці атрымаецца”.
