Ліду з працоўным візітам наведаў выконваючы абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Юрый Караеў.

У цэнтры яго ўвагі былі спартоавыя аб’екты горада. Першай кропкай у маршруце начальніка вобласці стаў стадыён “Юнацтва” на вуліцы Кірава. Караеў абмеркаваў з кіраўніком рэгіёну Аляксандрам Вярсоцкім неабходнасць рэканструкцыі гэтай спортпляцоўкі, аб’ём работ, абавязковых да выканання, і тэрміны іх правядзення.

Пасля гэтага абласныя і раённыя лідскія чыноўнікі забаўляліся ў спорткомплексе «Алімпія» гуляючы ў футбол.