Лукашэнка падпісаў указ «Аб захадах для ўдасканалення ахоўнай дзейнасці», у якім дазволіў ахоўнікам начных клубаў правяраць наведвальнікаў.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, гэты ўказ змяняе пералік арганізацыяў, у якіх дапускаюцца асабісты агляд, надгляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў.

У спіс дадалі месцы, дзе праводзяцца дыскатэкі; начныя клубы; гандлёвыя цэнтры; фізкультурна-спартовыя аб’екты і аб’екты культурнай інфраструктуры.

Таксама ўказ замацаваў спіс месцаў, дзе павінны быць усталяваныя трывожныя кнопкі. Гэта аэрапорты, гандлёвыя цэнтры, рынкі, аквапаркі, шматфункцыянальныя будынкі, спартова-відовішчныя збудаванні, аб’екты культурнай інфраструктуры, установы аховы здароўя і дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з колькасцю пасадачных месцаў і ложкаў ад 300, а таксама іншыя крытычна важныя аб’екты.