У Мастах правялі выпрабаванне створанага наноў падвяснога, унікальнага для Беларусі, падвяснога мосту.

Спецыялісты галіновай маставой лабараторыі “БелдарНДІ” правялі выпрабаванні пешаходнага моста цераз раку Нёман у паркавай зоне горада Масты, рэканструкцыя якога праводзілася з мінулага года, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Выканана абследаванне падвеснай пралётнай пабудовы – канатнай сістэмы і бэлькі жорсткасці.

Сама доўгі падвесны мост у Беларусі, які злучае берагі Нёмана ў Мастах, плануюць адкрыць ужо ў красавіку. Работы выйшлі на завяршальную стадыю.

Датай адкрыцця моста выбрана 28 красавіка – менавіта 28 красавіка 1972 года ўрачыста быў адкрыты падвесны мост праз Нёман. У той час у райцэнтры не было ні пешаходнага, ні аўтамабільнага маста цераз раку. Перабрацца на іншы бераг жыхары горада маглі толькі па пантонным мосце, які працаваў толькі ў сезон.