
Паводле інфармацыі Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў на базе злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь створана больш 60 “военно-патриотических” клубаў, у якіх займаюцца больш 2 тысяч выхаванцаў. Відавочна даўно. што гэтыя клубы выхоўваюць дзяцей і моладзь у чужых, расейска-савецкіх, мілітарных наратывах.
У 2024 годзе “военно-патриотические лагеря”, сфармаваныя на базе злучэнняў і вайсковых частак, наведалі больш 14 тысяч маладых людзей.
Актыўна прасоўваюцца гэтыя чужародныя клубы і па ўсёй Гарадзеншчыне. Прыкладам у Ашмянскім раёне. Як расказалі ва ўпраўленні адукацыі Ашмянскага райвыканкаму, у гэтым раёне на базе вайсковых частак створаны 4 такія клубы: два – у сярэдняй школе №1 Ашмянаў імя М. Гружэўскага, адзін – у Дакурнішскай СШ і яшчэ адзін – у ашмянскай СШ№3. Акрамя гэтага ва ўсіх установах адукацыі створаны так званыя военно-патриотические классы.
