
У год так званага ўпарадкавання на Гарадзеншчыне плануюць зруйнаваць больш 750 закінутых дамоў.
На 1 студзеня 2025 года ў Адзіным рэестры пустых дамоў у Гарадзенскай вобласці знаходзяцца 4513 пустых дамоў. Найбольшая колькасць знаходзіцца ў Іўеўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах.
Ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму расказалі, што кожны год выяўляецца каля 2,8 тысячы безгаспадарных будынкаў.
Согласно установленному плану, дома вовлекаются в хозяйственный оборот. Так, в минувшем году в хозоборот был вовлечен 821 дом с общей земельной площадью 196 гектаров.
У перакладзе на чалавечую мову гэта азначае, што ў 2024 годзе 821 дом быў зруйнаваны і закапаны ў зямлю, а на іх месцы зараз палеткі. Вёска няўхільна вымірае фізічна, хаты пустуюць. Урэшце прыязджаюць экскаватары і бульдозеры, капаюць глыбокую яму, бураць хату, ссоўваюць яе ў гэтую яму і закопваюць. Такая практыка ўладаў, якія хваляцца што “сохранили село”.
– Порядка 60 процентов ветхих домов сносятся, так как большинство из них находятся в аварийном состоянии и больше не годятся для проживания. К тому же они представляют опасность для местных жителей. В 2024 году снесли 541 бесхозный дом, а 276 строений продали, в том числе за одну базовую – 202, – рассказала начальник управления жилищно-коммунального хозяйства Гродненского облисполкома Наталья Гуламова.
У 2025 годзе плануецца зруйнаваць 756 дамоў і вызваліць такім чынам плошчу каля 180 гактараў. Як некалі казаў адзін старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму: “Мы расшырым плашчадзя і ўвелічым машчнасця”.
