
У сакавіку ў Беларусі стартуе вясенні прызыў у войска. Сёлета ён пачнецца на месяц пазней, чым у 2024 годзе.
Тэрміны правядзення вясновага прызыву-2025 устаноўлены Указам нумар 96 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, якія Лукашэнка падпісаў 6 сакавіка. Дакумент стане кіраўніцтвам для рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканкамаў і распарадчых органаў у правядзенні мерапрыемстваў па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Колькасць беларусаў, якія падлягаюць вясноваму прызыву ў 2025 годзе, залічаецца дзяржавай да інфармацыі абмежаванага распаўсюду. Але мяркуючы па агучаных Міністэрствам абароны лічбах прызыўных кампаній папярэдніх гадоў, Узброеныя Сілы гатовы прыняць папаўненне не менш як з 10 тысяч маладых людзей.
Трэба нагадаць, што ў 2024 годзе ў Закон “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” былі ўнесены змяненні. Зараз інфармаваць пра з’яўленне ў ваенкамат прызыўнікоў можна праз адпраўку СМС-позвы. Таксама ўзмоцнена адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву. Калі раней «ухілісту» пагражаў штраф да 5 базавых велічыняў (210 руб.), то зараз гэтая сума вырасла да 30 базавых (1260 руб.).
