Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў расказаў БелТА, што вакол БелАЭС была створана зона з асаблівым прававым рэжымам, знаходзіцца ў якой без спецыяльнага дазволу нельга.

“За паўгады працы нашых спецпадраздзяленняў у зоне з асаблівым прававым рэжымам было затрымана каля 350 парушальнікаў” – паведаміў Карпянкоў.

Як каралі затрыманых людзей і што з імі было далей, Карпянкоў не расказаў.