Пасля пэўнага перапынку прыйшоў ліст ад палітвязня, гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына. Яго жонка Вольга Івашына падзялілася чатырохрадковым вершам ад Дзяніса. Яна піша:

Наш ваяр стварыў сьвежае чатырохрадкоўе з экзыстэнцыяльна-станоўчым жыцьцясьцьвярджальным зьместам:

“Бясьследна ўсё не сыходзіць у нябыт,

Жыве ў нас саміх, што было дагэтуль:

Бабулі ўсьмешка, стары сямейны міт,

Бацькоў маладосьць, імпэт шчасьлівых дзетак”.