Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» у Гарадзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць былога палітвязня Дзяніса Кірэшчанкізаўважыў тэлеграм-канал «Право имеют».

Улады прадаюць Renault Kangoo 1999 года выпуску. Аўтамабіль былога палітвязня знаходзіцца ў Наваградку. Адзначаецца, што ён ужываны. Яго камплектнасць і працаздольнасць не правяралі.

Пачатковы кошт машыны — 6000 рублёў.

Дзяніса Кірэшчанку затрымалі 8 жніўня 2020 года па артыкуле аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках у Наваградку і Карэлічах (частка 3 артыкула 293 КК). Пазней яму прысудзілі 1,5 года калоніі. Кірэшчанка адбываў зняволенне ў Наваполацкай калоніі № 1. 30 кастрычніка 2021 года ён выйшаў на волю.