
фота ілюстрацыйнае
На Гарадзеншчыне ў 2024 годзе зноў вырасла колькасць разводаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, якую агучыў старшыня гарадзенскага абласнога суду Аляксандар Корзун. За мінулы год у судах вобласці было разгледжана больш 3 500 спраў пра скасаванне шлюбу. Яшчэ каля 2500 працэсаў было па спагнанні аліментаў. Найчасцей у суд звяртаюцца жанчыны.
Такая вялікая колькасць разводаў таксама сведчыць пра сур’ёзны дэмаграфічны крызіс, які перажывае Беларусь апошнія 5 гадоў.
Напомнім, што паводле заканадаўства і судовай практыкі даецца трохмесяцавы тэрмін для прымірэння. Колькі параў скарысталася за мінулы год такой магчымасцю замірэння – не паведамляецца.
