Начальніца аддзелу кадраў і ідэалагічнай працы Гарадзенскай вобласці Юлія Саваняка названая ў ліку іншых «женщиной года – 2024» у намінацыі «Сердце отдаю людям». Ёй уручылі адпаведны дыплом на цырымоніі, якая прайшла ў Нясвіжы. Гэтую ўзнагароду чыноўнікі выдаюць толькі “правільным жэншчынам”, которые являются членами ОО «БСЖ» и добились выдающихся успехов в различных сферах деятельности.

На цырымоніі, дзе былі названыя пераможцы ў намінацыях «Хозяйка села», «Духовность и культура», «Успешный руководитель», «Сердце отдаю людям», «Материнская слава», «Активная гражданская позиция» і «Не стареют душой ветераны», прысутнічала галоўная жанчына краіны –
Председатель Совета Республики Национального собрания Беларуси Наталья Кочанова.

Прапагандысты расказалі пра “выдающиеся” заслугі галоўнай ідэалагіні абласной пракуратуры:

Юлия Савоняка более 30 лет работает в органах прокуратуры. Повышенное внимание она уделяет молодым специалистам, формированию их патриотического сознания. Регулярно организовывает мероприятия для молодежи, учебно-методические семинары и встречи, в том числе с посещением мест раскопок массового захоронения мирных жителей, расстрелянных фашистскими захватчиками в годы войны. На постоянной основе проводит работу с учащимися класса правовой направленности «Юный прокурор», открытого в УО «Средняя школа №28 имени В.Д. Соколовского г. Гродно». Вместе они участвуют в субботниках и митингах, посвященных памятным датам.

А яшчэ расказваецца як Юлія Саваняка клапоціцца пра чужых дзяцей і аддае ім ўсё сваё сэрца. Цікава, як бы гэтая прадстаўніца пракуратуры глядзела б у вочы тых дзяцей, бацькоў якіх незаконна засудзілі па палітычных крымінальных артыкулах і вырвалі з сем’яў…