У Беларусі сёння – Дзень Канстытуцыі. Роўна 31 год таму – 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазіцыя БНФ у галасаванні не ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзення пасады прэзідэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры.

Канстытуцыю падпісаў тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб. За трыццацігоддзе па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння ў Канстытуцыю тройчы ўносілі змены, якія перадусім былі скіраваныя на ўзмацненне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Фактычна гэтыя змены прывялі да канстытуцыйнага перавароту ў дзяржаве і ўмацавання дыктатарскага рэжыму.