
У беларускай эмігранцкай філатэліі адбылося чарговае выданне «Героям слава!». Маркавы лісток, прысвечаны забітым і закатаваным за ўдзел у Рэвалюцыі годнасці 2020, выдадзены поштай Украіны праз паслугу «Власна поштова марка».
На марках партрэты патрыётаў Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна і Рамана Бандарэнкі. На полі аркушыка, сымбалізуючага неўміручасць ахвяры жыцця за Радзіму, словы Элізы Ажэшкі, прысвечаныя паўстанцам, якія загінулі, з кнігі GLORIA VICTIS (Слава пераможаным):
“Загінем-добра, але гэты крык наш, крывёю і сьлязьмі сплываючы, застанецца ў паветры і тым, што прыйдуць пасьля нас, памерці ня дасьць і сонных будзе зрываць з пуховых пасьцеляў, і стане чорным сном і залатым сном народу, і сьцябаючы яго да вечнага змаганьня бічом, а тады толькі загучыць, калі пераможа ІДЭЯ”.
