
“Дэпутат” Палаты прадстаўнікоў, ён жа па сумяшчальніцтве старшыня праўладнага Саюзу палякаў у Беларусі Аляксандр Генрыхавіч Сонгін у размове з прапагандысткай з раённай карэліцкай раёнкі “Полымя” расказаў як ён напружана працуе ў высокім органе дзяржаўнай улады.
Сонгін паведаміў, што за год “было проведено 24 заседания, в том числе парламентские слушания на тему «Развитие цифрового права в Республике Беларусь». Депутатами подготовлено к рассмотрению и принято на сессиях более 64 законопроектов, из них 37 – о ратификации международных договоров и соглашений”.
Сярод іншага Сонгін пахваліўся сваёй адданай працай у час электаральнай кампаніі, візітамі ў Наваградскі і Карэліцкі раёны, а таксама тым, што ён працуе ў складзе рабочых груп па супрацы з парламентамі Азербайджану, КНДР (Паўночнай Карэі, гэты досвед напэўна асабліва важны!) і Таджыкістану.
Пра дзейнасць чыноўніка Аляксандра Сонгіна мы расказвалі неаднаразова раней:
