
Сайт Гарадзенскага ўніверсітэту паведамляе, што напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці, якім прысуджаны вучоныя ступені доктара навук і прысвоены вучоныя званні прафесара. Сярод тых, хто атрымаў дыплом доктара навук, быў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч“.
Віктар Белазаровіч вядомы ў Гародні і ў Беларусі найперш як прапагандыст дзяржаўнай ідэалогіі і прыхільнік падпарадкавання беларускай гістарыяграфіі расейскацэнтрычнай канцэпцыі бачання гісторыі. Характэрна і тэма яго “навуковай” дысертацыі: «Фарміраванне і развіццё канцэпцыі гісторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі (канец ХIХ – пачатак ХХI стст.)».
Паказальна, што навуковым кіраўніком дысертацыі быў доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Аляксандр Нечухрын, прадстаўнік ідэалогіі “русского мира”, сумнавядомы сваімі шавіністычнымі поглядамі на гісторыю Беларусі.
Пра прапагандыста Віктара Белазаровіча мы неаднаразова расказвалі раней.
