Гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы зноў наведаў адзін з галоўных дзяржаўных ідэолагаў, камандзір праўладнай “Белой Русі”, былы прарэктар гэтага ўніверсітэта Алег Раманаў. Гэта адбылося 17 сакавіка.

Сайт універсітэту падае наступную інфармацыю:

Гэта мерапрыемства пакінула глыбокі след у сэрцах студэнтаў, стаўшы крыніцай натхнення і новых ведаў. Алег Раманаў падзяліўся інфармацыяй аб дзейнасці аб’яднання, яго акцыях і мерапрыемствах, якія выклікалі непадробную цікавасць у аўдыторыі... Такія сустрэчы – гэта бясцэнны вопыт для студэнтаў, які дазваляе пагрузіцца ў грамадскае жыццё, пашырыць свой кругагляд і даведацца больш аб сучасных грамадска-палітычных працэсах. Вельмі выдатна, што Купалаўскі ўніверсітэт становіцца месцам, дзе праходзяць займальныя і важныя дыялогі, якія спрыяюць развіццю мыслення і фарміраванню крытычнага погляду на свет у будучых спецыялістаў”.

Асабліва забаўляльна гучаць словы “развіццю мыслення і фарміраванню крытычнага погляду”. Бо ўсім цудоўна вядома, што студэнтаў пераўтвараюць зараз у паслухмяных вінцікаў выканання “дзяржаўных задач”, якія спускаюцца зверху ідэолагамі.