Лукашэнка вырашыў правесці “інаўгурацыю” 25 сакавіка — на Дзень Волі, паведамляе яго прэс-служба.

На гэты раз мерапрыемства не будзе таемным, як у 2020 годзе, калі “інаўгурацыя” не анасавалася і не транслявалася ў жывым эфіры. У той час у Беларусі яшчэ праходзілі масавыя пратэсты.

Пасля некалькіх гадоў масавых рэпрэсій, якія не спыняюцца, Лукашэнка пратэстаў не чакае. І дату выбралі невыпадкова. Выбар лукашыстаў падаецца гэткай спробай здзеку над беларускай супольнасцю і грамадствам.

Легітымнасць Лукашэнкі Захадам не прызнаецца.