
19 сакавіка стала вядома, што 9 снежня 2024 года былога супрацоўніка мытні Дзмітрыя Скубілава ў закрытым рэжыме асудзілі па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкулу 356 КК). Канкрэтны прысуд быў невядомы, але ў анансаваным фільме АНТ яго назвалі.
З фільма АНТ стала вядома, што Дзмітрый Скубілаў нарадзіўся ў 1975 годзе ў Астравецкім раёне. «Працяглы час» працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэнне транспарту і грузаў.
Ён нібыта меў літоўскі ДНЖ, а ягоная сям’я жыла ў Вільні. Падчас паездак да сям’і яго нібыта і завербавалі літоўскія спецслужбы.
Прысуд, абвешчаны Скубілаву на закрытым судзе — 9 гадоў зняволення са штрафам на 500 базавых велічынь.
