
У Свіслацкі РАУС прызначылі новага начальніка. 20 сакавіка начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрый Рэзянкоў прадстаўляў яго падначаленым. Цяпер Свіслацкі РАУС будзе ўзначальваць падпалкоўнік міліцыі Аляксей Літаш.
Літаш пачаў сваю службу ў органах у 2004 годзе. Служыў на розных пасадах у ОУС Ваўкавыскага райвыканкаму. Перад прызначэннем у 2022 годзе на пасаду намесніка начальніка Ваўкавыскага ОУС тры гады займаў аналагічную пасаду у ОАС Мастоўскага райвыканкаму. Асабіста ўдзельнічаў у палітычных затрыманнях. Яго ір’янасць ацанілі і цяпер Літаш пайшоў на больш высокую пасаду.
Акрамя прызначэння Рэзянкоў раздаваў узнагароды іншым свіслацкім міліцыянтам. Бальшыня з іх раней была датычная да арганізацыі пераследу супраць грамадскіх актывістаў, што адзначалі Дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы. Так “благодарность министра внутренних дел объявлена начальнику отделения уголовного розыска криминальной милиции майору милиции Александру Борелю. Трем сотрудникам отдела вручены нагрудные знаки. Старшему инспектору уголовно-исполнительной инспекции милиции общественной безопасности майору милиции Александру Мацкевичу – «За выдатную службу», милиционеру-водителю оперативно-дежурной службы милиции общественной безопасности прапорщику милиции Юрию Симаковичу – «За адзнаку», помощнику дежурного оперативно-дежурной службы милиции общественной безопасности старшему сержанту милиции Владиславу Ванюкевичу – «Выдатнік міліцыі».”.

