
У “Спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 5073 чалавекі
21 сакавіка МУС зрабіла ўжо сумнатрадыцыйнае пятніцавае абнаўленне “Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Сярод іншых, у спіс дадалі Паўла Данэйку, палітвязня Аляксандра Дарагакупца, былога кіраўніка ліквідаванай партыі “Зялёныя” Дзмітрыя Кучука.
