
Ленінскі суд у Берасці
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадаецца ўсё больш матэрыялаў. На гэты раз берасцейскі ленінскі суд палез у наш рэгіён і прызнаў акаўнт “Гарадзенскай праваабароны” у сацыяльнай сетцы фэйсбук.
У рашэнні суда Ленінскага раёну горада Берасця ад 19 сакавіка 2025 году так і гаворыцца: признать аккаунт “Гарадзенская Праваабарона” социальной сети “Facebook”, имеющей идентификатор https://www.facebook.com/profile.php?id=100075127783491, экстремистским.
Відаць гарадзенскія чыноўнікі ў мантыях самы не выявілі чарговы “экстрэмізм” у сваім рэгіёне, альбо папрасілі аб “прызнанні” калегаў па цемрашальскай працы.
