
Ажно 400 (!) чалавек прызналі падазраванымі па крымінальнай справе, звязанай з удзелам у вулічных акцыях у дзень так званых выбараў у Беларусі.
Самы акцыі, якія беларусы замежжа правялі 26 студзеня ў дзень “выбараў” Лукашэнкі, СК называе “антыбеларускімі”.
“Па месцах рэгістрацый і на аб’ектах рэальнай уласнасці дэананімізаванага экстрэмісцкага актыву праведзены ператрусы. Выяўляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для наступнага забеспячэння кампенсацыі прычыненай дзяржаве шкоды. У рамках расследавання ўсе ўдзельнікі вулічных дзеянняў за мяжой, а гэта каля 400 чалавек, прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе”.
Следчы камітэт заяўляе, што збіраецца ідэнтыфікаваць усіх замежных удзельнікаў вулічных акцый з нагоды сёлетняга святкавання Дня Волі. А таксама пагражае завесці завочныя крымінальныя справы.
