У рамках так званага “Адзінага дня інфармавання” Дзятлаўшчыну наведаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Беларусь”, журналіст, пісьменнік, краязнаўца, лаўрэат прэміі Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне”, Міжнароднай прэміі “Зоркі Садружнасці” і нават літаратурнай прэміі “Залаты купідон” Аляксандр Карлюкевіч.

Дзяржаўны прапагандыст доўга расказваў пра выдатныя дасягненні Рэспублікі Беларусь. Ён правёў размову з работнікамі сферы культуры нашага раёна, удзел у якой прымалі старшыня райвыканкаму Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Традыцыйна на таком мерапрыемства перааважалі жанчыны.

У шэрагу іншага Карлюкевіч расхвальваў кнігу “Наш прэзідэнт”, адным з аўтарам якой ён сам ёсць. Прапагандыст нібыта хваліў Канстытуцыю, але куды больш Лукашэнку:

“Лідарам нашай дзяржавы па выніках прэзідэнцкіх выбараў стаў Аляксандр Лукашэнка. Пад яго паспяховым кіраўніцтвам Беларусь тры дзесяцігоддзі развіваецца як сацыяльна арыентаваная дзяржава, у нас ажыццяўляецца сапраўды народная палітыка, што пацвердзілі чатыры рэферэндумы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю і замацаванне за Усебеларускім нацыянальным сходам статуса канстытуцыйнага органа. Увогуле Прэзідэнт заўжды надае вялікую ўвагу фармату абмеркавання”.