
На аўкцыённай пляцоўцы Gostorg з’явіўся цікавы лот. У Лідскім раёне прадаюць шматкватэрны жылы дом, які першапачаткова будаваўся як чыгуначная станцыя, заўважыла Blizko.by. Год пабудовы — 1905-ы.
Будынак знаходзіцца ў вёсцы Кір’янаўцы Дубровенскага сельсавета Лідскага раёна, побач з прыпынкавым пунктам цягнікоў Кір’янаўцы на лініі Маладэчна-Ліда. На фасадзе яго да гэтага часу захавалася таблічкі з надпісам «п. п. Кір’янаўцы» і «Кір’янаўцы Беларускай чыгункі».
Чыгуначная энцыклапедыя RailWayz.info сцвярджае, што гэты будынак раней выкарыстоўваўся для патрэб пасажыраў. Цяпер на прыпынку ёсць толькі шыльда на платформе, і нават звычайная лаўка — рэдкасць.
Будынак выкарыстоўваўся як станцыйны ў тыя часы, калі рух па лініі быў ажыўленым, а пасажырапаток на станцыі быў нашмат большы, чым цяпер.
Прадаюць не ўвесь дом, а толькі долю ў ім, прычым вельмі незвычайную: 37/158. Агульная плошча — 36,6 кв.м., жылая — 26,4 кв. м. Гэта плошча не ўсяго дома, а той долі, якая прадаецца.

Наша Ніва
