
Фота былога палітвязня і блогера Вадзіма Ермашука з’явілася на стэндзе «Іх шукае міліцыя». Пра гэта сам блогер паведаміў у сваім інстаграме.
Ермашука зноў абвінавачваюць: на гэты раз па артыкулах аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361-4 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), абразе суддзі (артыкул 391 КК).
