
Як і ў дзень выбараў, большасць сайтаў і сэрвісаў Беларусі будуць недаступныя з-за мяжы.
Абмежаванне інтэрнэту пачнецца з 19:00 24 сакавіка і працягнецца да 23:59 25 сакавіка.
Гэты крок робіцца ў адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, а мэтнасць такой меры тлумачаць «неабходнасцю абароны ад патэнцыйных пагроз аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».
