
24 сакавіка на цэнтральным пляцы Беластоку паблізу гарадской ратушы ўрачыста былі адсвяткаваныя чарговыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі сабраў каля 300 чалавек. Вяла мітынг і канцэрт Кацярына Ваданосава. Першую частку акцыі складалі прамовы: выступілі прадстаўнікі мясцовых уладаў – Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі і вiцэ-прэзiдэнт Беластока Рафал Руднiцкi.
Павел Станкевiч зачытау́ вiтальнае слова, перакладзенае на польскую мову, старшынi Рады БНР Iвонкi Сурвiллы. Ад беларусаў Падляшша выступіў таксама старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа. Ад беларускай дыяспары слова меў адзін з яе лідараў Ян Абадоўскі. Ад украінскай даяспары прамаўляў Антон Галавач.
А пасля прайшоў вулічны сольна канцэрт вядомага беларускага рок-выканаўцы Лявона Вольскага. Апошнія песні публіка спявала ўжо разам з ім. На акцыі былі разгорнуты вялізны бел-чырвона-белы сцяг і мноства меншых нацыянальных сцягоў.












