25 сакавіка якраз на 4-ю гадавіну зняволення Анджэя Пачобута ў Беластоку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці. Яна сабрала разам з журналістамі каля 70 чалавек. Прысутнічалі вядомыя польскія палітыкі і рэгіянальныя кіраўнікі.

Выступае адзін з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі

Выступае маршалак Сенату Рэчы Паспалітай Малгажата Кідава-Блоньска

Слова мае прэзідэнт горада Беласток – Тадэвуш Трускаляскі.

Вёў акцыю журналіст і грамадскі дзеяч Ян Роман

Ваявода Падляшскага ваяводства – Яцэк Бжазоўскі

Кіраўнік камісіі Сенату РП па справах Палоніі і палякаў за мяжою – Роберт Тышкевіч

Старшыня фонда “Дапамога палякам на Усходзе” – Мікалай Фалькоўскі і старшыня Падляшскага аддзела таварыства “Wspolnota Polska” – Анна Кетліньска.

Старшыня аддзелу Саюза палякаў на Беларусі ў Валкавыску, арыштаваная ў адзін дзень з Анджэем Пачобутам 25 сакавіка 2021 года – Марыя Цішкоўская