
Палітвязню Анджэю Пачобуту на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў памяшканні камернага тыпу. Ён не можа выходзіць на свежае паветра і працаваць.
25 сакавіка споўнілася роўна чатыры гады, як журналіст, актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца ў зняволенні. Засуджаны на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па палітычна матываванай крымінальнай справе, адбывае зняволенне ў наваполацкай калоніі №1. Неаднойчы палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар і ПКТ. Штомесяц у Беластоку праходзяць акцыі салідарнасці з Пачобутам, пра якія ён ведае і ўдзячны за іх.
