У новы спіс падсанкцыйных кампаній Еўрасаюза патрапілі 25 чалавек і 7 кампаній, у тым ліку «Цыбулька-Бел», заўважыў Reform. Дакумент апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўразвязу.

Сярод людзей, супраць якіх увялі чарговы пакет санкцый, члены ЦВК, суддзі, дырэктары заводаў, супрацоўнікі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, кіраўнік партыі «Белая Русь».

Абмежаванні ўведзеныя супраць наступных арганізацый: 

  • Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі;
  • ААТ «Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл»;
  • «Беларускія латарэі»;
  • ТАА «Рыдота»;
  • КБТЭМ «»Планар»;
  • РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі»;
  • ТАА «Цыбулька-Бел».

«Цыбулька-Бел» — прадпрыемства ў Лідскім раёне, якое часткова належыць грамадзяніну Германіі Ёргу Дорнау. На гэтай фірме да работ прыцягвалі зняволеных з беларускіх турмаў.