
У Гародні выпадкова затрымалі Мікіту Самарына. У снежні 2020 года ён быў засуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гародні.
Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю і застаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.
23 сакавіка а 23-й гадзіне вечара міліцыянты заўважылі яго ў адным з жылых комплексаў Гародні. Пры сабе ў яго не было пасведчання асобы, а дадзеныя, якія ён назваў, адсутнічалі ў базе МУС.
Па інфармацыі міліцыі, калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянтаў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.
Да 2020 году ў Гародні Самарын працаваў аўтарэстаўратарам, быў сябрам клубу рэканструктараў рэтрааўтамабіляў «Вінтаж». Не раз удзельнічаў у фотасэсіях і гарадскіх фэстах.
