Пра арышт гарадзенскай даносчыцы і адыёзнай “русскомировки” Вольгі Бондаравай паведамілі яе расстроеныя сябры з канала «Праваслаўны Супраціў Вялікай, Малой і Белай Русі».

Тэлеграм-канал Бондаравай не аднаўляецца ўжо два дні.

Сумнавядомая даносчыца Вольга Бондарава з 2020 года актыўна змагаецца з усім, што падаецца ёй пагрозай для «русского мира» і «традыцыйных каштоўнасцяў». Пры гэтым яна часта губляе асцярожнасць, накідваючыся з абвінавачваннямі на высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і нават на прадстаўнікоў сямейнага клана самога Лукашэнкі.