Фактычна кожны год Беларусь губляе па буйным раённым цэнтры. І гэта без уліку таго, хто з’ехаў у эміграцыю.

Па стане на 1 студзеня 2025 года ў Беларусі жылі 9 109 280 чалавек. Паводле падлікаў Белстата, за год насельніцтва скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек.

Падобная тэндэнцыя працягваецца і апошнія гады.

Змяшчэнне колькасці насельніцтва Бнларусі

  • за 2024 — на 47 тысяч
  • за 2023 — на 45 тысяч
  • за 2022 — на 55 тысяч
  • за 2021 — на 94 тысячы
  • за 2020 — на 61 тысячу

Насельніцтва па абласцях і Менску па стане на 1 студзеня 2025 года

  • Менск — 1 996 730 чалавек 
  • Менская вобласць — 1 456 357 чалавек
  • Гомельская вобласць — 1 327 973 чалавек
  • Берасцейская вобласць — 1 299 912 чалавек
  • Віцебская вобласць — 1 072 063 чалавек
  • Гарадзенская вобласць — 984 880 чалавек
  • Магілёўская вобласць — 971 365 чалавек.

Афіцыйная статыстыка працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва яшчэ меншая.

Наша Ніва