
27 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка прызначыў новага генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Ім стаў Дзмітрый Сямёнаў. Раней гэты “кадр” працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Менскага гарвыканкаму.
Куды адправілі “універсальнага салдата”, папярэдняга начальніка “Беларусьфільма”, былога гарадзенскага камсамольца і ідэолага Юрыя Аляксея – пакуль невядома. На пасадзе кіраўніка кінастудыі ён пратрымаўся крыху больш чым паўтары гады. Пра “культурныя дасягненні” Аляксея мы расказвалі неаднаразова раней.
