
«Яны гублялі прытомнасць, калі ехалі ў аўтазаку»: як у Беларусі перавозяць зняволеных
Для перавозкі палітвязняў з СІЗА ў калоніі выкарыстоўваюцца аўтазакі, мікрааўтобусы ці цягнікі. У апошнім выпадку людзей перавозяць у спецыяльных вагонах, што прычапляюцца да звычайных цягнікоў — іх называюць «сталыпін».
Вагоны палітвязні апісваюць як «звычайныя», што нагадваюць купэ. Часам замест дзвярэй там краты. У адным з выпадкаў у падобным «купэ» ехалі каля 14 чалавек. З кожнага боку было па тры ярусы — больш маладыя залазілі туды. Астатнія ўсаджваліся паўбокам. У такім стане людзі ехалі больш за тры гадзіны.
Яшчэ адзін палітвязень апісвае, што ў «купэ» на шасцярых ехалі 17 чалавек, іншая палітзняволеная называе лічбу 12. У і без таго перапоўненых купэ зняволеным трэба змагчы размясціць і торбы, якія яны вязуць з сабой. Многія са зняволеных паляць, часта — пры зачыненых вокнах, што таксама пагаршае ўмовы для іншых.
Чытаць па спасылцы
Вясна
