
Стала вядома, што прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву арыштавалі на 13 сутак за «распаўсюд экстрэмізму».
Пра гэта паведаміў яе муж Аляксандр блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыну пад выглядам аднадумца Бондаравай, піша @belsat.
Адвакат Бондаравай сказаў, што яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле, распавядае Аляксандр.
«Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны [сілавікі] лавілі яе, кантралявалі».
Пісаць скаргі, з ягоных слоў, бессэнсоўна, бо «ўсіх шчэмяць».
