Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведаў міністар адукацыі РБ Андрэй Іванец. Якраз 28 сакавіка ва ўніверсітэце прайшло адкрыццё новага корпуса фізіка-тэхнічнага факультэта і прасторы па інтарэсах тэхнічнага профілю «Саюз тэхнікі і творчасці». Міністра суправаджала рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка, а само мерапрыемства было арганізавана ў звыклым стылі паказухі і пампезнасці.

Іванец выступіў з прамовай і адзначыў:

– Падрыхтоўка інжынерных кадраў сёння з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Гэта знакавая падзея не толькі для нашага ўніверсітэта, але і для ўсёй краіны. Мы жывем у эпоху цыфравізацыі і тэхналагічных змен, і менавіта тут, у сценах гэтага новага корпуса, будзе фармавацца будучыня нашай эканомікі і навукі