28 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У яго дадалі яшчэ 15 чалавек – цяпер агулам у спісе ажно 5088 (!) чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Украіны Канстанціна Панамарова, беларуса-эмігранта Руслана Зубкова, фігуранта справы «Кадравага рэзерву для новай Беларусі» Аляксандра Куксу, а таксама трэнера з Гомеля Алега Цішэля, якога судзілі за «абразу Лукашэнкі».